Асінаўка, возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл.
Пл. 1,16 км2.
Найбольшая глыбіня 7,5 м.
Даўжыня 3,85 км.
Найбольшая шырыня 0,52 км.
Даўжыня берагавой лініі 9,74 км.
Аб&prime-ём вады 3,33 млн. м3.
Пл. вадазбору 31,1 км2. У бас. р. Мёрыца, за 1 км на ПдЗ ад г. Міёры. Схілы катлавіны спадзістыя, на ПдУ і ПдЗ стромкія. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на ПнУ сплавінныя. Дно карытападобнае з упадзінамі і падняццямі, у паўночнай частцы возера востраў пл. 0,8 га. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей &mdash- іл і сапрапель. Расліннасць утварае паласу шырынёй да 25 м, Злучана пратокамі з азёрамі Ворань і Мёрскае.