Астровенскае возера, у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл.
Пл. 1,33 км2.
Найбольшая глыбіня 4,2 м.
Даўжыня 2,9 км.
Найбольшая шырыня 0,93 км.
Даўжыня берагавой лініі 8,5 км.
Аб&prime-ём вады 3,04 млн. м3.
Пл. вадазбору 174 км2.
У бас. р. Чарнагосніца (выцякае з возера), за 16 км на У ад г.п. Бешанковічы, каля в. Дашкава. Схілы катлавіны вышынёй 10&mdash-18 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, у залівах забалочаныя. У цэнтры возера востраў пл. 13 га, які падзяляе яго на 2 плёсы. Дно пясчанае, глыбей 1,5 м выслана сапрапелем. Упадаюць ручаі з азёр Белае і Саро. Зарастае да глыбіні 1,5 м.