АСТРАВІТА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,35 км2. Найбольшая глыбіня 7,7 м. Даўжыня 1,22 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Пл. вадазбору 6,85 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 25 км на ПнУ ад г.п. Ушачы, за 2 км на ПнУ ад Бярозаўскага возера. Схілы катлавіны вышынёй 10&mdash-15 м, разараныя. Берагі пясчаныя, на Пн і 3 сплавінныя. 3 астравы агульнай пл. 2 га. Злучана ручаямі з азёрамі Плацішна і Плесна.