Азярко возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл.
Пл. 0,01 км2.
Даўжыня 0,15 км.
Найбольшая шырыня 0,1 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,35 км. У бас. р. Шоша, за 35 км на У ад г. Глыбокае, за 0,3 км на ПдЗ ад в. Хралы, за 0,1 км на Пд ад воз. Івесь. Схілы катлавіны на 3 вышынёй да 3 м (на У да 5—7м), разараныя. На Пн і Пд забалочаная пойма шырынёй 50 м. Злучана ручаямі з азёрамі Івесь і Белае.
Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
 -