Азярок, Азяркі, возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл.
Пл. 0,28 км2.
Найбольшая глыбіня 8м.
Даўжыня 1,5 км.
Найбольшая шырыня 0,32 км.
Даўжыня берагавой лініі 3,36 км.
Аб′-ём вады 0,84 млн. м3.
Пл. вадазбору 4,1 км2. У бас. р. Аўсянка, за 40 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 5 км на У ад воз. Цёста. Схілы катлавіны невыразныя на Пд і ПдУ вышынёй 8—10м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пясчаныя і затарфаваныя. Дно плоскае, пясчанае, глыбей 2— 2,5 м ілістае. Сцёк у р. Аўсянка. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 2—8 м. У возеры расце рэлікт даледавіковай флоры — вадзяны арэх плывучы — ахоўны від у флоры Беларусі (месца яго росту аб′-яўлена помнікам прыроды).
Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
 -