Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Палик

Палик

Палик

ПАЛІК, Пялік, возера ў Барысаўскім р-не. Пл. 7,68 км2. Найбольшая глыбіня 2,1 м. Даўжыня 6,2 км. Найбольшая шырыня 3 км. Аб&prime-ём вады 8,76 млн. м3. Пл. вадазбору 2760 км2. У бас. р. Бярэзіна (цячэ праз возера), за 30 км на Пн ад Барысава, каля в. Палік, у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка (заснаваны 30.1.1925, у 1978 яму нададзены статус біясфернага). Схілы катлавіны вышынёй 7&mdash-8 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, месцамі пясчаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў пясчанае. Моцна зарастае, шырыня паласы надводнай расліннасці да 500 м. Упадаюць р. Лютка, Смольніца, Бурчак.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта