ПЯРВІШЧАНСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,55 км2. Найбольшая глыбіня 8,2 м. Даўжыня 1,95 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 5,58 км. Аб&prime-ём вады 1,52 млн. м3. Пл. вадазбору 5,6 км2. У бас р. Лужаснянка, за 6 км на Пд ад г. Гарадок, на У ад в. Малыя Стайкі. Схілы катлавіны вышынёй 5&mdash-7 м (на 3 і ПнУ 10&mdash-15 м), у заходняй частцы разараныя, ва ўсходняй параслі хмызняком. Берагі на Пн і У нізкія, увільготненыя, на 3, часткова на Пн і Пд зліваюцца са схіламі. Каля заходняга берага невялікі востраў пл. 0,1 га. Дно ілістае і сапрапелістае, каля берагоў пясчанае. Зарастае каля 60 % плошчы возера. Выцякае ручай у воз. Лосвіда.