ПЯСЧАНАЕ ВОЗЕРА, у Іванаўскім р-не. Пл. 2,08 км2. Найбольшая глыбіня 5,7 м, Даўжыня 2,4 км. Найбольшая шырыня 1,8 км. Даўжыня берагавой лініі 6,7 км. У бас. р. Піна, за 18 км на ПдЗ ад г. Іванава, каля в. Адрыжын. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash-4 м (на Пд да 7 м), пясчаныя, разараныя, на У забалочаныя, пад хмызняком. Берагі пясчаныя, усходнія &mdash- забалочаныя. Дно сапрапелістае. Востраў пл. 3 га. Упадае канава Кобельская, выцякае &mdash- Заазерская.