ПЛЯСЕЦКАЕ ВОЗЕРА, у Петрыкаўскім р-не, на мяжы з Калінкавіцкім. Пл. 0,22 км2. Даўжыня 0,61 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,67 км. У бас. р. Прыпяць, за 34 км на ПнУ ад г. Петрыкаў, за 2,5 км на У ад в. Церабаў. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі хмызняком. Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае.