ПЛЕСНА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,18 км2. Найбольшая глыбіня 9,5 м. Даўжыня 0,64 км. Найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Аб′-ём вады 0,78 млн. м3. Пл. вадазбору 7 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 24 км на ПнУ ад г.п. Ушачы, каля в. Краснае. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м (на Пн 12—14 м, на 3 невыразныя), разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, на 3 нізкія, часткова забалочаныя, пад хмызняком. На У невялікі востраў. Дно да глыбіні 3—3,5 м пясчанае, да 4,5— 5 м выслана апясчаненымі адкладамі, ніжэй — сапрапелем. Зарастае амаль трэць плошчы возера да глыбіні 3 м. Упадае ручай з воз. Астравіта.