ПЛОСКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 0,62 км2. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Пл. вадазбору 3 км2. У бас. р. Бярэжа, за 16 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня (пл. 23,2 тыс. га, створаны ў 1968). Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з воз. Доўгае.