ПЛУЦІНОК, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,23 км2. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,58 км. Аб&prime-ём вады 0,45 млн. м3. Пл. вадазбору 0,7 км2. У бас. р. Друйка, за 5 км на Пн ад г. Браслаў, каля в. Міхееўцы, паміж азёрамі Струста, Войса і Балойса. Схілы катлавіны слабавыражаныя, участкамі на Пд і Пн вышынёй да 15 м, часткова разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, затарфаваныя, пад хмызняком, на Пн і ПнУ сплавінныя. Дно плоскае, уздоўж берагоў да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй &mdash- сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы.