Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Плюсы

Плюсы

Плюсы

ПЛЮСЫ, Плюскае возера, у Браслаўскім р-не. Пл. 1,54 км2. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня 2,04 км. Найбольшая шырыня 1,61 км. Даўжыня берагавой лініі 8,6 км. Аб&prime-ём вады 4,62 млн. м3. Пл. вадазбору 6,56 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 20 км на Пн ад г. Браслаў, каля в. Плюсы. Схілы катлавіны на 3 і Пн вышынёй 4&mdash-5 м, разараныя, на Пд 8&mdash-10 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя. 9 астравоў агульнай пл. 10 га, з якіх Вялікі і Малы вызначаюцца значнымі памерамі. Дно да глыбіні 1,5 м пясчанае, каля паўночнага берага і вакол вострава ў цэнтры на глыбіні 3&mdash-4 м выслана заіленым пяском, астатняя частка &mdash- сапрапелем і ілам. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,5 м, падводная да 2,5 м. Поўнасцю зараслі ўсходні і паўночны залівы, участкі паміж астравамі, шматлікія мелі. Упадаюць некалькі каналізаваных ручаёў, выцякае ручай у воз. Прысвяты.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта