ПАДДВОРНАЕ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,29 км2. Найбольшая глыбіня 9,3 м. Даўжыня 1,07 км. Найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб′-ём вады 1,37 млн. м3. Пл. вадазбору 7,19 км2. У бас. р. Дружнянка, за 16 км на Пд ад г. Браслаў, каля в. Замошша. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пясчаныя, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, участкамі тарфяністыя, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыбіні 4—5 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. На паўночным усходзе невялікі востраў. Зарастае да глыбіні 2,8 м. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз. Сярэднік.