ПАДЗЯВЫ, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,42 км2. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 0,98 км. Найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі 3,08 км. Аб′-ём вады 0,7 млн. м3. Пл. вадазбору 6,28 км2. У бас. р. Вята, за 15 км на ПнЗ ад г. Міёры, за 1 км на ПдУ ад в. Падзявы. Схілы катлавіны на 3 вышынёй 10—12 м, часткова разараныя, на У 3—5 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пд сплавінныя. Пойма шырынёй да 400 м, забалочаная, парослая хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж заходніх і ўсходніх берагоў пясчанае. Поўнасцю зарасло падводнай расліннасцю. Злучана ручаём з воз. Набіста.