ПАГОСЦКАЕ ВОЗЕРА, у Пінскім р-не. Пл. 0,87 км2. Найбольшая глыбіня 1,6 м. Даўжыня 1,42 км. Найбольшая шырыня 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. Аб′-ём вады 0,88 млн. м3. Пл. вадазбору 711 км2. У бас. р. Бобрык 1-ы, за 25 км на ПнУ ад г. Пінск, за 0,1 км на ПдЗ ад в. Пагост Загародскі. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, вышынёй да 5 м, пад лугам і ворнымі землямі, на Пд лес. Ад вадасховішча Пагост адгароджана дамбай, водаабмен з якім ажыццяўляецца пры дапамозе помпаў. Сцёк з возера па пратоцы р. Бобрык 1-ы.