Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Поцех

Поцех

Поцех

ПОЦЕХ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 1,35 км2. Найбольшая глыбіня 9,1 м. Даўжыня 2,55 км. Найбольшая шырыня 0,95 км. Даўжыня берагавой лініі 9,72 км. Аб&prime-ём вады 4,52 млн. м3. Пл. вадазбору 28,6 км2. У бас. р. Друйка, за 10 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Слабодка. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, на Пн прадстаўлены камавымі ўзгоркамі, пераважна разараныя. Паўднёвыя схілы ўтварае пясчаная озавая града вышынёй 25&mdash-30 м, якая аддзяляе Поцех ад воз. Недрава. Дно да глыбіні 1,5 м пясчанае, месцамі гліністае. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,5 м, падводная да 2&mdash-2,5 м. Злучана пратокай з воз. Недрава, упадае ручай з воз. Ільмёнак. Месца адпачынку, уваходзіць у турысцкія маршруты.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта