ПУШНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,36 км2. Даўжыня 0,92 км. Найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 2,28 км. Пл. вадазбору 4,5 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 12 км на ПдУ ад Полацка, каля в. Пушна, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя, на ПдУ вышынёй да 5 м. Берагі забалочаныя, участкамі сплавінныя. Выцякае р. Сомніца.