РОДАМЛЯ, возера ў Крупскім р-не. Пл. 0,42 км2. Даўжыня 1,38 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 2,95 км. У бас. р. Лукомка, за 33 км на Пн ад г.п. Крупкі, за 1,2 км на Пн ад в. Малыя Хальнявічы. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, параслі хмызняком, на У на невялікім участку разараныя. Дно сапрапелістае. Выцякае ручай у р. Югна.