Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Роговское

Роговское

Роговское

РАГОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не. Пл. 0,16 км2. Найбольшая глыбіня 28,1 м. Даўжыня 1,71 км. Найбольшая шырыня 0,59 км. Даўжыня берагавой лініі 4,37 км. Аб&prime-ём вады 6,68 млн. м3. Пл. вадазбору 99,6 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель, за 1 км на Пн ад в. Варашкі. Схілы катлавіны на 3 вышынёй 18&mdash-24 м (на Пн і ПнУ 9&mdash- 10 м), параслі хмызняком, на У і Пд вышынёй 4&mdash-5 м, часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на У нізкія, пясчаныя. Дно да глыбіні 2&mdash-3 м пясчанае, да 5&mdash-7 м (месцамі да 10 м) выслана апясчаненымі адкладамі, ніжэй &mdash- ілам. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,7&mdash-2 м, падводнай &mdash- да 3&mdash-4 м. Упадае р. Лукомка, выток у воз. Астраўкі.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта