РАСАЛАЙ, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,69 км2. Даўжыня 1,6 км. Найбольшая шырыня 0,58 км. Даўжыня берагавой лініі 3,66 км. Пл. вадазбору 4,13 км2. У бас. р. Обаль, за 25 км на ПнЗ ад г.п. Шуміліна, за 1 км на 3 ад в. Расалай, на паўночнай ускраіне балота Обаль-2. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Выцякае р. Глыбачка.