РАСОНА, Расонскае возера, возера ў Расонскім р-не. Пл. 2,38 км2. Найбольшая глыбіня 3,3 м. Даўжыня 2,37 км. Найбольшая шырыня 1,73 км. Даўжыня берагавой лініі 7,42 км. Аб&prime-ём вады 4,93 млн. м3. Пл. вадазбору 30,8 км2. У бас. р. Нешчарда, на паўднёва-заходняй ускраіне г.п. Расоны. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash-6 м, участкамі да 1 м, разараныя, на ПдЗ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнЗ і Пн месцамі сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, у прыбярэжнай частцы пясчанае. У цэнтры возера востраў пл. 1 га. Моцна зарастае. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,8 м, падводная &mdash- 3 м. Упадаюць 4 ручаі, выцякае р. Расонка.