РУДЗІЦА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,22 км2. Даўжыня 0,77 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 2,19 км. Пл. вадазбору 3,75 км2. У бас. р. Галбіца, за 30 км на У ад г. Паставы, каля в. Рэчкаўшчына. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, у верхняй частцы разараныя. Берагі высокія, участкамі на Пд і У зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з воз. Паскрынне, выцякае р. Чэртка.