РУДАВЕЦ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,28 км2. Найбольшая глыбіня 1,6 м. Даўжыня 0,82 км. Найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Аб′-ём вады 0,28 млн. м3. Пл. вадазбору 4,3 км2. У бас. р. Дружнянка (выцякае з возера), за 16 км на ПдУ ад г. Браслаў, на Пд ад в. Рукшы. Схілы катлавіны вышынёй 5—9 м (на 3 і У 3—4 м), пераважна разараныя, на 3 і У пад лесам. Берагі сплавінныя. Пойма шырынёй 100—500 м, пераўвільготненая, парослая хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадаюць 3 ручаі.