РЫЖАЕ ВОЗЕРА, у Смаргонскім р-не. Пл. 0,65 км2. Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 2,98 км. У бас. р. Ашмянка, за 14 км на ПнЗ ад г. Смаргонь, каля в. Заазерцы. Схілы катлавіны вышынёй 12—15 м, пад хмызняком, на У разараныя. На Пн і Пд да возера прымыкае балота. Берагі на 3 і У зліваюцца са схіламі, на Пн і Пд нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае. Праз возера цячэ невялікая рэчка.