СЕЛІШЧА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,52 км2. Найбольшая глыбіня 14 м. Даўжыня 1,73 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 4,28 км. Аб&prime-ём вады 2,56 млн. м3. Пл. вадазбору 76,8 км2. У бас. р. Ушача, за 10 км на 3 ад г.п. Ушачы, каля в. Селішча. Схілы катлавіны вышынёй 4&mdash-8 м (на ПдЗ і Пн 14&mdash-19 м), на У параслі лесам, на 3 і Пн у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй частцы пад выганам ці разараныя. Берагі нізкія, на 3 і Пд забалочаныя, тарфяністыя. Мелкаводная зона вузкая, у глыбакаводнай адзначаюцца тры ўпадзіны глыбінёй 7,7, 14, 11,5 м. Каля паўднёвага берага востраў пл. 0,2 га. Дно да глыбіні 1,5 м выслана пяскамі, ніжэй &mdash- ілам. Шырыня паласы надводнай расліннасці 4&mdash-30 м, пашырана да глыбіні 2,5 м- падводная расліннасць пашырана да глыбіні 4,4 м. Праз возера цячэ р. Альзініца.