СЕЛЯХОЎСКАЕ ВОЗЕРА, Селяхінскае возера, Селяхі, у Брэсцкім р-не. Пл. 0,5 км2. Найбольшая глыбіня 8,6 м. Даўжыня 1,3 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Аб&prime-ём вады 1,4 млн. м3. Пл. вадазбору 9,75 км2. У бас. р. Зах. Буг, за 55 км ад г. Брэст, каля в. Селяхі. Схілы катлавіны часткова пад ворывам. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей пашыраны сапрапелі магутнасцю да 12,5 м. Уздоўж берагоў зарастае трыснягом, чаротам- падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3,5&mdash-4 м. Злучана ручаём з возерам без назвы.