СЯЛЯЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 1,11 км2. Найбольшая глыбіня 6,1 м. Даўжыня 2,32 км. Найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 7,4 км. Аб&prime-ём вады 4 млн. м3. Пл. вадазбору 4,4 км2. У бас. р. Дрыса, за 10 км на Пд ад г.п. Расоны, каля в. Сяляўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 7&mdash-10 м (на ПнУ да 18 м, на У 2&mdash-4 м), у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй разараныя. У паўднёва-ўсходняй частцы возера некалькі заліваў. Берагі нізкія, на ПнУ зліваюцца са схіламі. На Пд забалочаная пойма шырынёй да 350 м, парослая хмызняком. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае. Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,3 м, шырыня паласы расліннасці 10&mdash-200 м. Ручаём злучана з воз. Убежа.