СЯРГЁЕЎСКАЕ ВОЗЕРА, Сяргеевіцкае возера, Муха, у Пухавіцкім р-не. Пл. 2,75 км2. Найбольшая глыбіня 7,5 м. Даўжыня 2,2 км. Найбольшая шырыня 1,6 км. У бас. р. Пціч, за 25 км на 3 ад г. Мар&prime-іна Горка, на Пн ад в. Сяргеевічы. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. Дно выслана сапрапелем. Сцёк праз канал у р. Пціч.