СЕРАКАРОТНЯ, возера ў Сенненскім р-не. Пл. 1,75 км2. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня 5,24 км. Найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 12,3 км. Аб&prime-ём вады 6,07 млн. м3. Пл. вадазбору 194 км2. У бас. р. Лучоса, за 34 км на У ад г. Сянно, на ПдУ ад г.п. Багушэўск. Схілы катлавіны вышынёй 10&mdash-15 м (на 3 да 20 м), на У і ПдУ вышынёй 4&mdash-5 м, пад хмызняком, часткова разараныя. Берагі на Пн зліваюцца са схіламі, на У участкамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае, астатняя частка ложа выслана ілам. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 30 м, месцамі адсутнічае. Моцна зарастаюць усходняя і заходняя часткі возера. Расце ахоўны від флоры Беларусі &mdash- наяда марская. Праз возера цячэ р. Серакаратнянка.