СЯСІТА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 3,45 км2. Найбольшая глыбіня 10,6 м. Даўжыня 4,58 км. Найбольшая шырыня 1,32 км. Даўжыня берагавой лініі 12,8 км. Аб′-ём вады 15,9 млн. м3. Пл. вадазбору 370 км2. У бас. р. Ловаць (цячэ праз возера), за 43 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Зайкава. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на У 3—5 м), разараныя. Адзначаны 2 тэрасы на вышыні 2 м і 5 м. Берагі нізкія, на У месцамі да 0,5 м параслі хмызняком і водна-балотнай расліннасцю. Пойма шырынёй 10—50 м (на ПдЗ да 200 м), забалочаная, пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей 2 м дно выслана ілам. Мноства мелей і ўпадзін. У паўднёвай частцы возера востраў пл. 0,01 км2. Уздоўж берагоў да глыбіні 1—1,2 м паласа надводнай расліннасці шырынёй да 30 м, асабліва зарастаюць залівы. У выніку меліярацыйных работ у басейне Ловаці ўзровень возера паніжаны на 1,2— 1,5 м.