СЕТАЎСКАЕ ВОЗЕРА, С е т ы, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 0,49 км2. Найбольшая глыбіня 19,8 м. Даўжыня 1,7 км. Найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 4,93 км. Аб&prime-ём вады 3,93 млн. м3. Пл. вадазбору 4,72 км2. У бас. р. Дабрылаўка, за 11 км на Пн ад г. Глыбокае, каля в. Вераб&prime-і. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash-5 м (на 3 і Пд 10&mdash-27 м), разараныя, часткова пад хмызняком, на ПдЗ пад лесам. Берагі нізкія, задзернаваныя. На 3, ПнУ і ПнЗ пойма шырынёй 3&mdash-50 м. Дно выслана ілам, у зоне мелкаводдзя пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 50 м, месцамі адсутнічае. Злучана канавай з воз. Загорскае.