ШЭЛАХАВА, возера ў Лёзненскім р-не. Пл. 1 км2. Найбольшая глыбіня 7,5 м. Даўжыня 3 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 6,5 км. Пл. вадазбору 8,75 км . У бас. р. Сухадроўка, за 13 км на ПдЗ ад г.п. Лёзна, каля в. Зубкі. Схілы катлавіны вышынёй 5&mdash-8 м, у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Выцякае ручай Рудзіца.