Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Синьша

Синьша

Синьша

СІНЬША, возера ў Расонскім р-не, на мяжы з Пскоўскай вобласцю. Пл. 2,53 км2. Найбольшая глыбіня 7,1 м. Даўжыня 4 км. Найбольшая шырыня 1,44 км. Даўжыня берагавой лініі 9,9 км. Аб&prime-ём вады 8,1 млн. м3. Пл. вадазбору 1782 км2. У бас. р. Дрыса (цячэ праз возера), за 37 км на У ад г.п. Расоны, за 6 км на ПдУ ад в. Забор&prime-е. Двума астравамі (агульная пл. 0,17 км2) і паўвостравам катлавіна падзелена на 2 часткі, злучаныя вузкімі пралівамі. Схілы катлавіны вышынёй 10&mdash-15 м (на ПнУ 5&mdash-8 м) параслі лесам. ёсць мноства невялікіх заліваў. Пойма шырынёй 10&mdash-20 м, пад хмызняком. Дно да глыбіні 2,5&mdash-3 м выслана пяском, ніжэй ілам і сапрапелем. Зарастае да глыбіні 3,5 м, асабліва паўночная частка. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 20&mdash-30 м, пашырана да глыбіні 2,2 м. У заходніх залівах паўночна-ўсходняй часткі возера расце вадзяны арэх, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Злучана пратокамі з азёрамі Валоба (на ПнЗ) і Данское (на Пд). Маляўнічасць і зручнае палажэнне робяць возера прыдатным для воднага турызму і адпачынку.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта