Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Ситно

Ситно

СІТНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 1,83 км2. Найбольшая глыбіня 7,5 м. Даўжыня 2,82 км. Найбольшая шырыня 0,97 км. Даўжыня берагавой лініі 7,22 км. Аб′-ём вады 6,46 млн. м3. Пл. вадазбору 8,5 км2. У бас. р. Сосніца, за 44 км на ПнУ ад г. Полацк, каля в. Вялікае Сітна. Схілы катлавіны вышынёй 8—9 м, параслі лесам і хмызняком, на Пд вышынёй да 17 м, у верхняй частцы разараныя. Паўночныя берагі тарфяныя. Пойма шырынёй 10—40 м, пад хмызняком. У крайніх паўднёва-заходняй і паўночна-ўсходняй частках катлавіны мелі з глыбінямі 1,2 м, 1,7 і 2,3 м. Дно да глыбіні 4 м выслана пяском і ілам, ніжэй — сапрапелем. Моцна зарастае. Шырыня паласы расліннасці да 200 м, пашырана да глыбіні 3,2 м. На Пд выцякае ручай у воз. Сіценец.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта