Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Сиюровское

Сиюровское

СІЮРАЎСКАЕ ВОЗЕРА, на мяжы Бярозаўскага і Драгічынскага р-наў. Пл. 11,5 км2. Найбольшая глыбіня 2,2 м. Даўжыня 5,6 км. Найбольшая шырыня 3 км. Даўжыня берагавой лініі 19,5 км. Аб′-ём вады 16,1 млн. м3. Пл. вадазбору 3030 км2. У бас. р. Ясельда (цячэ праз возера), за 26 км на ПдУ ад г. Бяроза, каля в. Спорава. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, на ПнЗ вышынёй да 5 м, часткова параслі хмызняком. Берагі забалочаныя, тарфяністыя, на Пн пясчаныя. Дно да глыбіні 0,5—0,7 м пясчанае, цэнтральная частка ложа выслана сапрапелем. Ледастаў з пачатку снежня, лёд трымаецца да канца сакавіка. Зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 150—200 м, пашырана да глыбіні 0,5 м. У возера ўпадае р. Плёса, некалькі меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта