СКАЧАЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, у Старадарожскім р-не. Пл. 0,45 км2. Даўжыня 0,9 км. Найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 2,53 км. У бас. р. Пціч, за 15 км на Пн ад г. Старыя Дарогі, за 1,5 км на ПнУ ад в. Зялёная Дуброва, сярод балот. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя, забалочаныя.