СКРЫДЛЕВА, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,76 км2. Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 2,52 км. Найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 5,98 км. Аб&prime-ём вады 2,43 млн. м3. Пл. вадазбору 110 км2. У бас. р. Чарнічанка (цячэ праз возера), за 18 км на Пд ад г. Віцебск, каля в. Скрыдлева. Схілы катлавіны вышынёй 3&mdash-6 м, на ПдЗ да 9 м. Берагі нізкія, на Пн і Пд забалочаныя, на ПдЗ зліваюцца са схіламі. Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей гліністае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 8&mdash-50 м, падводная расліннасць расце да глыбіні 3 м.