Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Слободское

Слободское

СЛАБАДСКОЕ ВОЗЕРА, у Вілейскім р-не. Пл. 0,86 км2. Найбольшая глыбіня 11 м. Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 0,77 км. Даўжыня берагавой лініі 3,75 км. Аб′-ём вады 4,33 млн. м3. Пл. вадазбору 6,14 км2. У бас. р. Нарач, за 25 км на ПнЗ ад г. Вілейка, за 1,5 км на У ад в. Слабада (Іжскі сельсавет). Схілы катлавіны вышынёй 1—4 м, параслі лесам, часткова разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі забалочаныя, на ПнЗ вышынёй 0,3—0,4 м, абразійныя, тарфяністыя. Пойма шырынёй да 20 м, забалочаная, пакрыта хмызняком. У прыбярэжнай зоне дно пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 30—50 м, пашырана да глыбіні 1—1,5 м. На ПнЗ выцякае ручай у р. Нарач.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта