СМЕРЖАЎ, возера ў Нараўлянскім р-не. Пл. 0,32 км2. Даўжыня 2,05 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 4,45 км. У бас. р. Прыпяць, за 28 км на ПдУ ад г. Нароўля, за 1 км на Пд ад нежылой в. Дзёрнавічы. Схілы катлавіны на 3 вышынёй да 4 м, на У 1—2 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Моцна зарастае. У возеры растуць расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі — вадзяны арэх, сальвінія плывучая.