САЛАМІРСКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,4 км2. Найбольшая глыбіня 2,9 м. Даўжыня 1,4 км. Найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 4,01 км. Аб′-ём вады 0,68 млн, м3. Пл. вадазбору 5,5 км2. У бас. р. Крашанка, за 20 км на Пд ад г. Полацк, каля в. Саламір′-е. Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, параслі ле.сам і хмызняком, часткова разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на Пн, У і ПнЗ сплавінныя. Пойма шырынёй 10—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Ёсць 3 вялікія залівы. Дно выслана сапрапелем, прыбярэжная зона да глыбіні 1—1,5 м пясчаная. Зарастае да глыбіні 2 м, шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 30—75 м. Упадае ручай з воз. Ляшчынава. Адзначаны пасяленні баброў.