САЛОНЕЦ, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,73 км2. Найбольшая глыбіня 5,9 м. Даўжыня 1,17 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 4,42 км. Аб′-ём вады 2,78 млн. м3. Пл. вадазбору 18,5 км2. У бас. р. Ушача, за 11 км на ПнЗ ад г.п. Ушачы, каля в. Салонец 1-ы. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, на ПдУ і Пд 1,5—4 м, разараныя, на Пн і У параслі лесам. Берагі нізкія (да 0,3 м), тарфяністыя, на ПдУ павышаюцца да 0,5 м. На Пн і У 4 залівы, каля паўночнага берага востраў пл. 0,5 га. Пойма шырынёй да 200 м, забалочаная, пад хмызняком, на Пд і ПдУ адсутнічае. Дно да глыбіні 1—1,7 м выслана пяском, глыбей — сапрапелем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 25 м, пашырана да глыбіні 1,5 м, падводная расліннасць — да глыбіні 2—3 м. На У выцякае ручай у р. Ушача,на ПнУ упадае ручай з воз. Расна.