САЛАНЕЦ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,48 км2. Найбольшая глыбіня 3,4 м. Даўжыня 1,43 км. Найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 4,22 км. Аб&prime-ём вады 0,6 млн. м3. Пл. вадазбору 12,7 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 20 км на 3 ад г. Полацк, каля в. Ліцвінава. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash-5 м, на Пн і ПнУ тарфяныя, пад пашай, на ПдУ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, на Пд сплавінныя. На Пн і Пд забалочаная пойма шырынёй 10&mdash-100 м, парослая хмызняком. Ва ўсходняй частцы востраў пл. 0,2 га. Дно выслана сапрапелем, прыбярэжная зона каля заходняга і ўсходняга берагоў пясчаная. Зарастае да глыбіні 0,8 м, поўнасцю зараслі паўночны і паўднёвы залівы. На ПнУ выцякае р. Валынка.