СОСНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 1,25 км2. Найбольшая глыбіня 6 м. Даўжыня 1,7 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 5,45 км. Пл. вадазбору 127 км2. У бас. р. Дражбітка (цячэ праз возера), за 30 км на ПнУ ад г. Полацк. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на Пн і У да 8 м), на У пад лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, ёсць востраў пл. 0,8 га. Зарастае слаба.