СОСНА, возера ў Сенненскім р-не. Пл. 0,54 км2. Найбольшая глыбіня 8,2 м. Даўжыня 2,73 км. Найбольшая шырыня 0,34 км. Даўжыня берагавой лініі 6,29 км. Аб′-ём вады 2,1 млн. м3. Пл. вадазбору 7,21 км2. У бас. р. Бярозка, за 18 км на Пн ад г. Сянно, за 2 км на ПнЗ ад в. Ходцы. Схілы катлавіны на ПнУ вышынёй да 20 м (на ПдЗ 2—5 м), пераважна пад хмызняком. Берагі на ПдЗ нізкія, забалочаныя, на ПнУ зліваюцца са схіламі. Уздоўж паўднёва-заходняга берага забалочаная пойма шырынёй 150—250 м, парослая хмызняком. Найбольшыя глыбіні ўздоўж паўночна-ўсходняга берага. Дно да глыбіні 2—3 м пясчанае, астатняя частка дна выслана ілам. Зарастае да глыбіні 3 м, шырыня паласы расліннасці 15—75 м.