САСНОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не. Пл. 0,29 км2. Найбольшая глыбіня 7,6 м. Даўжыня 1,11 км. Найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 2,82 км. Аб&prime-ём вады 1,14 млн. м3. Пл. вадазбору 1,28 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 8 км на 3 ад г.п. Шуміліна, каля в. Пабеда. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash-5 м, разараныя, на ПнУ пад хмызняком. Берагі нізкія (0,1 м), на ПнУ вышынёй да 0,4 м, тарфяныя. Ложа да глыбіні 2&mdash-2,5 м пясчанае, ніжэй выелана ілам і сапрапелем. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 10 м (на У 25&mdash-40 м), падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3,5 м.