САВАНАР, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,75 км2. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня 1,42 км. Найбольшая шырыня 1,01 км. Даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Аб&prime-ём вады 1,41 млн. м3. Пл. вадазбору 49,2 км2. У бас. р. Друйка, за 10 км на 3 ад г. Браслаў, каля в. Мякяны. Схілы катлавіны вышынёй 5&mdash-10 м, параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. 5 заліваў, 3 астравы агульнай пл. 0,8 га. Катлавіна падзяляецца на заходнюю (глыбіні 1&mdash-2 м) і ўсходнюю (глыбіні болып за 3 м) часткі. Каля ўсходняга берага пясчаная водмель. Дно плоскае, да глыбіні 1,5 м і вакол астравоў пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Інтэнсіўна Зарастае паўночна-заходняя частка возера і залівы. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 20&mdash- 80 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2 м. Звязана ручаём з воз. Бужа.