Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Споры

Споры

Споры

СПОРЫ, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,7 км2. Найбольшая глыбіня 20,8 м. Даўжыня 1,45 км. Найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 4,89 км. Аб&prime-ём вады 3,38 млн. м3. Пл. вадазбору 48 км2. У бас. р. Мядзелка, за 5 км на ПдЗ ад г. Паставы, каля в. Шыркі. Схілы катлавіны вышынёй 10&mdash-20 м, на Пн і 3 параслі лесам, на ПдУ і У разараныя. Заходняя частка катлавіны глыбакаводная, усходняя &mdash- мелкаводная з плоскім дном. Паміж імі востраў пл. 0,015 км2. Ёсць 3 вялікія залівы. Берагі пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Участкамі забалочаная пойма шырынёй 5&mdash-8 м, парослая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона выслана ілам. Зарастае да глыбіні 4,5&mdash-5,2 м. Праз возера цячэ р. Спорыца (злучае яго з азёрамі Світка і Задзеўскае), упадае ручай з воз. Споркі.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта