СТАНІСЛАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Докшыцкім р-не. Пл. 0,46 км2. Найбольшая глыбіня 2 м. Даўжыня 0,93 км. Найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 2,61 км. Аб′-ём вады 0,88 млн. м3. Пл. вадазбору 42,2 км2. У бас. р. Сэрвач, за 23 км на 3 ад г. Докшыцы, каля в. Станіслаўцы. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, на ПнУ і У да 10 м, часткова разараныя. Берагі на ПнУ і У забалочаныя, пад хмызняком, астатнія сплавінныя. Пойма шырынёй 75—100 м, тарфяністая. Дно выслана сапрапелем, уздоўж паўночна-ўсходняга берага — ілам. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня прыбярэжнай паласы з аеру, трыснягу, чароту 35—50 м.