СТАРУХА, возера ў Нараўлянскім р-не. Пл. 0,42 км2. Даўжыня 3,07 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. На правабярэжнай пойме р. Прыпяць, за 7 км на ПдУ ад г. Нароўля, каля в. Канатоп. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, вышынёй 0,2 м. У возеры расце вадзяны арэх, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу.